2024:Стыпэндыі

From Wikimania
This page is a translated version of the page 2024:Scholarships and the translation is 97% complete.
Outdated translations are marked like this.
Вынікі абвешчаныя

Стыпэндыі Вікіманіі-2024

Усім заяўнікам паведамілі пра вынікі разгляду іхніх заяваў. Праверце, калі ласка, электронную пошту і спам.

Віды стыпэндыяў

Стыпэндыя — грант, які даюць асобе, каб тая змагла наведаць «Вікіманію-2024» асабіста. Гэта дасягаецца праз вылучэньне сродкаў Фундацыяй «Вікімэдыя».

  • Поўныя стыпэндыі забясьпечаць пералёты, перавозку, пражываньне, абмежаваную мэдычную страхоўку, харчаваньне і аплату рэгістрацыі.
  • Частковыя стыпэндыі забясьпечаць пражываньне, харчаваньне і аплату рэгістрацыі.

Усім стыпэндыятам забясьпечаць харчаваньне падчас абеду і вячэры напярэдадні і ў дні нарады, а таксама на заключнай вечарыне па месцы правядзеньня. Тым часам сьняданак падасьць гасьцініца.

Анлайн-стыпэндыі не прапануюць анлайн-удзельнікам. Мэтавыя стыпэндыі «Вікімэдыі» таксама не прапануюць аддзелам, што жадаюць зладзіць датычныя Вікіманіі мерапрыемствы па ўсім сьвеце. (Падлягаюць гранту агульнай падтрымкі. Глядзіце таксама разьдзел «Фінансаваньне датычных мерапрыемстваў аддзелаў».)

Who can apply

Хто можа падаць заяўку

Як у мінулым, вітаецца кожны, хто здольны даказаць унёсак або дзейнасьць у «Вікімэдыі». Прыклады наступныя:

  • чынны ўдзел (акрамя толькі сяброўства і выкананьня абавязкаў сябра) у пэўным відзе суполкі або арганізацыі «Вікімэдыі» (камітэт, асяродак, аддзяленьне, тэматычная арганізацыя або суполка ўдзельнікаў);
  • удзел у зладжаных «Вікімэдыяй» мерапрыемствах (напрыклад, фатографы, якія робяць унёсак у «Вікі любіць славутасьці», наведнікі працоўняў);
  • удзел у праграме «Вікімэдыі» (напрыклад, супольніцтва «ГБАМ» або адукацыйная праграма);
  • ладжаньне мерапрыемстваў або конкурсаў «Вікімэдыі» (напрыклад, «Вікі любіць Зямлю», вікімаратоны);
  • быцьцё сьцюардам, правяральнікам удзельнікаў, сябрам Добраахвотніцкай дружыны адказу (ДДА), адмінам інтэрфэйсу, адмінам або іншым трымальнікам прасунутых правоў (цяперашнім і былым);
  • быцьцём грантаатрымальнікам Фундацыі «Вікімэдыя»;
  • унёсак коду ў МэдыяВікі, распрацоўка дадатку або іншай прылады для праектаў «Вікімэдыі».

Аднак гэта толькі прыклады. Перайдзіце ў разьдзел «Падрабязныя парады», прачытайце парады ў табліцы і падумайце, як бы адказалі на пытаньні з вашага гледзішча.

[НОВАЕ] Пэрсанал і падраднікі аддзелу, а таксама прызначэнцы асяродкаў і дружынаў рэгіянальных нарадаў

  • Пэрсанал і падраднікі аддзелу: будзе даступны асобны стаў стыпэндыяў для нанятага пэрсаналу аддзелаў руху «Вікімэдыі». Іх заяўкі ацэняць асобна і будуць спаборнічаць толькі міжсобку, тады як заяўкі добраахвотнікаў спаборнічаюць толькі з заяўкамі іншых добраахвотнікаў.
  • У дадатак да агульнага става стыпэндыяў кожны арганізаваны цяпер асяродак і дружына рэгіянальнай нарады «Вікімэдыі» (дзе асяродак адсутнічае) атрымаюць 1—3 месцы для свайго прадстаўніцтва на Вікіманіі. З улікам прыроднага разуменьня асяродкамі сваіх супольнасьцяў гэта магчыма скарыстаць, каб павялічыць разнайнасьць удзельнікаў шляхам запрашэньня добраахвотніка зь непрадстаўленай супольнасьці, запрасіць наняты пэрсанал, экспэрта або сябра кіроўнага камітэту. З асяродкамі і дружынамі рэгіянальных мерапрыемстваў зьвяжуцца наконт гэтага пасьля абнародаваньня рашэньняў пра стыпэндыі.

Калі маеце пытаньні, перайдзіце ў разьдзел «Хто можа падаць заяўку» ў Частых пытаньнях. Калі маеце дадатковыя пытаньні, перайдзіце ў «Сувязь, дапамога, маю не адказаныя на гэтай старонцы пытаньні».

Advice for filling out the application form

Парады пра запаўненьне формы заяўкі

Адкрытыя запросіны «Шлях на Вікіманію-2024»

Асноўная дружына арганізатараў правядзе адрытыя запросіны для кожнага зацікаўленага ў Вікіманіі. Сустрэчы адбудуцца ў розны час дня, каб дастасавацца да розных часавых пасаў:

Мы падзелімся галоўнымі абнаўленьнямі наконт «Вікіманіі-2024», дапаможам са стыпэндыямі і адкажам на іншыя пытаньні. Прыйдзіце і спытайце нас аб праграме, стыпэндыях, даезьдзе і як спрычыніцца да «Вікіманіі».

Падрабязныя парады

  • Запаўненьне формы заяўкі зойме блізу 45—60 хвілінаў. Вы ня можаце правіць заяўку пасьля падачы. Можаце толькі правіць яе перад падачай, калі не ачысьцілі свае маркёры. Рабіце накід уважна і ўпэўніцеся, што пішыце ўсё, што вам патрэбна напісаць. Калі ласка, не падавайце заяўку двойчы.
  • Можаце падаць вашую заяўку не па-ангельску. Аднак, калі магчыма, падумайце наконт ангельскай. Гэта адзіная мова, на якой размаўляюць усе сябры працоўнай суполкі па стыпэндыях. Таксама ўлічыце, што вам усё ж спатрэбіцца працоўны ўзровень ангельскай для падарожжа і добраахвотніцтва на мерапрыемстве.
  • Добразычліва просім сумленнага акрэсьленьня асабістага ўнёску ў высілках суполкі. Мы не прымаем дасягненьні, якія немагчыма даказаць або непраўдзіва заяўленыя ў якасьці выключна асабістых, калі насамрэч тыя былі супольнымі. Дадайце спасылку на «Diff», вікі-старонку або нават допіс у сацыяльнай сетцы, што дазволіць нам праверыць, што вы зрабілі тое, пра што цьвердзіце ў якасьці вашага ўнёску.
Пытаньні і рэкамэндаваны падыход да адказу на іх
Пытаньне Парада
Падарожжа і зьвесткі для сувязі У гэтым разьдзеле, калі ласка, будзьце дакладнымі пры вашых адказах. Дадатковыя пытаньні пра зьвесткі ўнутры вашага пашпарта запытаюць, толькі калі вы — пасьпяховы атрымальнік (стыпэндыі).
Статыстычнае народанасельніцтва Мы просім гэтыя зьвесткі для статыстычных задачаў, каб упэўніцца, што разнастайнасьць заявак адлюстроваецца ў прысуджэньні стыпэндыяў. Гэтыя дадзеныя зьбяруць толькі сукупна.
Пытаньні ацэнкі Наступныя пытаньні першасныя для ацэнкі вашай заяўкі.

Мы прагнем прачытаць пра сапраўдныя спасьціжэньні з дапаможнымі спасылкамі.

Калі да вас падыдзе асоба і спытае «Што такое Вікімэдыя?», што адкажаце? Імкнемся зразумець, як вы прыцягваеце староньніх людзей да «Вікімэдыі». Чаму прызначэньне «Вікімэдыі» важнае для сьвету? Як гэта працуе? Чаму тым людзям варта дбаць пра гэта? Рэкамэндуецца адказ адным абзацам. Калі ласка, падмацуйце згадкі вашай працы спасылкамі, дзе магчыма.
Што для вас значыць дух Вікіманіі-2024 «Супраца адкрытых»? Разьлічваем на творчы і ўзважаны адказ пра вашыя асабістыя думкі з улікам дадзенага духу: як гэты прадмет перагукаецца з унёскам у «Вікімэдыю»? Як вашая праца паспрыяла залучэньню ў большую адкрытую экасыстэму? Рэкамэндуецца адказ з аднаго абзацу. Калі ласка, падмацуйце згадкі вашай працы спасылкамі, дзе магчыма.
Раскажыце нам пра ваш нядаўнюю чыннасьць у вашай хатняй вікі або шырэйшым руху «Вікімэдыя». Што вы распрацавалі або дапісалі, каб палепшыць вашую вікі або супольнасьць? Ці вялі або ладзілі гэтую дзейнасьць? Якая дзейнасьць была найбольш важна для вас асабіста незалежна ад выніка? Калі ласка, пазначце, якая з гэтай дзейнасьці мела месца ў апошнія 12 месяцаў. Для гэтага пытаньня мы ў асноўным ацэньваем апошнія 12 месяцаў удзелу і дзейнасьці, таму, калі ласка, сумысна падкэсьліце гэта. Калі патрэбна, можаце таксама пазначыць доўгатэрміновую дзейнасьць зь мінуўшчынай і ўдзелам у ёй. Рэкамэндуецца адказ у два-тры абзацы. Калі ласка, падмайцуйце згадкі вашай працы спасылкамі, дзе магчыма.
Як вы звычайна дзеліцеся сваім досьведам (або рэчамі, якія даведаліся) з вашай супольнасьцю? Як падзеліцеся тым, што даведаецеся на «Вікіманіі-2024»? Прыклады падсумаваньняў, справаздачаў, допісаў у блогу, гутарак сустрэчы на вікі тут вітаюцца. Калі ласка, улучыце спасылкі на прыклады. У адказе мы ацэньваем дакладны, правяральны намер пашырэньня досьведу на «Вікіманіі» пасьля «Вікіманіі-2024». Сьпіс пунктаў з пэўным тлумачэньнем або кантэкстам ёсьць выдатным выглядам для гэтага адказу.

Меркі для імгненнай адмовы

Заяўкі праваляцца на 1-й ступені, калі ёсьць усялякая з наступных мерак правалу:

  1. заяўнік атрымаў стыпэндыю ў 2019 годзе, але ня скончыў сваю справаздачу пасьля нарады;
  2. заяўнік атрымаў стыпэндыю ў 2023 годзе, але ня выканаў на «Вікіманіі» ўскладзеныя абавязкі;
  3. заяўнік — цяперашні або былы грантаатрымальнік праграмы грантаў Фундацыі «Вікімэдыя», якога прызналі ня выканаўшым той грант;
  4. заяўнік — цяпер глябальна заблякаваны Фундацыяй «Вікімэдыя» або супольнасьцю;
  5. заяўка пустая;
  6. заяўка складаецца зь беспрадметнага або абразьлівага зьместу;
  7. заяўнік не прыклаў разважных намаганьняў, каб адказаць на пытаньні ў форме заяўкі;
  8. заяўнік не паказаў істотнага ўнёску або дзейнасьці ў «Вікімэдыі», якія могуць патлумачыць прысуджэньне стыпэндыі.

Асноўная дружына арганізатараў супрацоўнічае з Фундацыяй «Вікімэдыя» і ў некаторых справах з асяродкамі або аддзеламі «Вікімэдыі», каб вызначыць канчастковы сьпіс стыпэндыятаў. Мы захоўваем права прыбраць пэўных людзей з прычыны іх паводзінаў на і па-за вікі. Прыкладамі будуць тыя, хто ў сусьветных і падзейных сьпісах забароны, пад абмежаваньнямі паводле Ўсеагульнага зводу паводзінаў, інакш вядомыя ў УЗП як парушальнікі правілаў.

Заяўкі бязь мерак правалу пройдуць на 2-ю ступеню для далейшай ацэнкі.

Частыя пытаньні

Калі і дзе адбудзецца «Вікіманія-2024»?

«Вікіманія-2024» адбудзецца 7—10 жніўня 2024 году ў Катавіцах (Польшча).

Хто можа падаць заяўку?

Ці стыпэндыі толькі для першаразовых удзельнікаў «Вікіманіі»?

Аддадзім перавагу заяўкам ад тых, хто найлепш адпавядае мерках унёску ў досьвед «Вікіманіі». Мы ўлічым, як стыпэндыя палепшыць унёсак заяўнікаў у прызначэньне (Фундацыі) пасьля мерапрыемства.

Я — ня частка аддзелу. Як мне падаць заяўку на фінансаваньне?

Асобы могуць падаць заяўку незалежна ад стану сяброўства ў аддзеле.

Я — супрацоўнік Фундацыі «Вікімэдыя». Ці магу падаць заяўку?

  • Не ў якасьці супрацоўніка. Асноўная дружына арганізатараў не дае стыпэндыяў пэрсаналу Фундацыі «Вікімэдыя». Наведваньне супрацоўнікамі Фундацыі «Вікімэдыя», камітэтамі руху «Вікімэдыя» і давернымі асобамі Фундацыі «Вікімэдыя» пакрываецца Фундацыяй «Вікімэдыя».
  • Калі наняты супрацоўнік вырашае падаць заяўку на стыпэндыю, мы чакаем, што яны выразна пазначаць, якія іх дасягненьні ўтвараліся ў якасьці супрацоўніка, а якія — падчас добраахвотніцтва. Калі ласка, прапануйце тлумачэньне пры запыце.

Я — сябар працоўнай суполкі па стыпэндыях. Ці магу падаць заяўку?

Так. Добраахвотныя аглядальнікі па стыпэндыях прыдатныя для іх атрыманьня. Каб пазьбегнуць сутыкненьня зацікаўленасьцяў, іх заяўкі разгледзіць дружына зь ліку асноўных арганізатараў і былых аглядальнікаў па стыпэндыях на «Вікіманію».

Калі не магу наведаць «Вікіманію» асабіста, як узяць удзел?

Будзе выбар далучыцца наглядна, бо яна будзе мець складнікі зьмяшанага мерапрыемства.

Можаце абраць зладзіць вечарыну прагляду, мясцовае мерапрыемства зь дзейнасьцю або распрацаваць вашае мерапрыемства наконт удзелу ў праграме «Вікіманіі». Хоць сёлета мы не фінансуем датычныя «Вікіманіі» мерапрыемствы, зладжаныя аддзеламі за сродкі грантаў «Вікіманіі», фінансаваньне сустрэчы магчыма запытаць у звычайным для грантаў парадку.

Якая мяжа фінансаваньня?

Няма колькасьці або вартасьці ў далярах. Будзе ўзважаны парадак адбору з усіх частак сьвету.

Які парадак?

Калі адкрываецца і сканчаецца падача заявак на стыпэндыю для «Вікіманіі-2024»?

 Done Ступеня падачы заявак адкрываецца 15 лістапада і закрываецца 18 сьнежня 2023 году ўсюды на Зямлі. Гэта апоўначы на астравах Гоўланда і Бэйкера ў Ціхім акіяне і а 12:00 па сусьветным часе наступнага дня. Праверце, які гэта час для вашага часавага пасу (15:00, 19 сьнежня ў Менску).

Ці магу падаць заяўкі на стыпэндыю пасьля заканчэньня тэрміну?

Не. Гэтак дзеля забесьпячэньня, каб вынікі канчатковага рашэньня выдалі своечасова і справядліва для ўсіх заяўнікаў. Раім падаць заяўкі прынамсі за некалькі дзён да заканчэньня тэрміну, каб пазьбегнуць яго пропуску.

Які парадак разгляду заявак на стыпэндыі для «Вікіманіі»?

Наогул разьлічваем, што працоўны паток рашэньняў пра фінансаваньне пройдзе праз наступныя крокі:

  1. асобы падаюць формы заявак праз «ЛаймАпытаньне» («LimeSurvey»);
  2. працоўная суполка па стыпэндыях робіць агляд на правамоцнасьць (1-я ступеня апісаная вышэй);
  3. працоўная суполка па стыпэндыях робіць агляд заявак і прымае рашэньні (2-я ступеня апісаная вышэй);
  4. асобаў апавяшчаюць пра рашэньне і просяць пра зьвесткі, каб даць магчымасьць Фундацыі «Вікімэдыя» замовіць перавозку і пражываньне;
  5. Фундацыя «Вікімэдыя» замаўляе і пацьвярджае перавозку і пражываньне.

Што адбудзецца пасьля падачы заявак?

Калі разгледзяць заяўкі?

Працоўная суполка па стыпэндыях будзе разглядаць заяўкі на пастаяннай аснове.

Як разгледзяць заяўкі і прысудзяць стыпэндыі?

Будзем заахвочваць вас падаць прыдатны адказ і належную спасылку праз «ЛаймАпытаньне» («LimeSurvey»). Калі ўсе апытаньні пасьпяхова завершаць і такім чынам зьбяруць усе дадзеныя, працоўная суполка па стыпэндыях разам вызначыць, якія людзі стануць стыпэндыятамі.

Калі я атрымаю зваротную сувязь наконт маёй заяўкі на стыпэндыю?

Прапановы пачнуць высылаць у другой палове лютага. Усіх заяўнікаў апавесьцяць пра іх вынік так хутка, наколькі магчыма. Гэта можа заняць пару тыдняў, бо абставіны некаторых людзей могуць замінуць ім прыняць стыпэндыю. Іншых заяўнікаў накіруюць да іх аддзелаў, калі вы абярэце такі спосаб сувязі.

Як заяўнікаў на стыпэндыі апавесьцяць пра вынікі?

Скарыстаем адрас электроннай пошты, пададзены ў заяўцы, каб апавясьціць заяўнікаў. З усімі заяўнікамі зьвяжуцца ў пэўны час, незалежна ад выніка. Заахвочваем вас скарыстаць ваш дзейны адрас электроннай пошты або падаць дзейны ўліковы запіс удзельніка ў форме заяўкі.

Атрымаў стыпэндыю або не, і...

Якія патрабаваньні да справаздачы?

Замест справаздачы просім стыпэндыятаў падтрымаць добраахвотніцтвам на мерапрыемстве. Будзем працаваць з вамі, каб знайсьці ролю, што адпавядае вашым патрэбам, навыкам і досьведу. Аднак можаце напісаць справаздачу.

Ці магу перадаць маю стыпэндыю камусьці іншаму?

Не. Каб забясьпечыць роўнасьць, заяўкі на стыпэндыю разглядалі ў пэўным парадку вартасьцяў. Калі атрымальнік пацьвердзіць адмову ад яе, перададзім яе наступнай асобе ў чарзе разгляду.

Калі адмаўляюся ад стыпэндыі сёлета, ці магу перанесьці яе на «Вікіманію» ў наступным годзе?

Не. «Вікіманія» ў кожны год ладзіцца паводле розных прадметаў пры разглядзе кожнай Асноўнай дружынай арганізатараў у пэўных частках сьвету. Заахвочваем вас падаць заяўку зноў у наступным годзе, але мы забясьпечым, каб улічылі ваш працяглы каштоўны ўнёсак у ходзе нашага разгляду.

Калі не атрымаў стыпэндыю, ці магу папрасіць суполку па стыпэндыях пераглядзець маю заяўку?

Не. Наш парадак разгляду ўлучае некалькі дробязных крокаў, і на жаль, яго магчыма скончыць толькі аднойчы.

Падаў заяўку на стыпэндыю, але не атрымаў яе. Што мне цяпер рабіць?

Атрыманьне стыпэндыі не патрэбна для наведваньня «Вікіманіі». Можаце таксама запісацца на наведваньне, калі можаце пакрыць уласныя выдаткі.

Калі ня можаце пакрыць вашыя выдаткі, моцна заахвочваем вас зьвязацца з аддзелам у вашым рэгіёне. Яны могуць весьці ўласную стыпэндыяльную праграму або праводзіць мясцовае мерапрыемства.

Сувязь, дапамога, маю не адказаныя на гэтай старонцы пытаньні

  • Глядзіце Адкрытыя запросіны «Шлях на Вікіманію-2024»
  • Можаце таксама напісаць паведамленьне электроннай поштай на wikimania(_AT_)wikimedia.org.
  • Нашая дапамога пакрые:
    • паясьняльныя пытаньні пра падачу заявак;
    • што рабіць і не рабіць падчас падачы заяўкі;
    • пытаньні падчас падачы заяўкі;
    • наступныя крокі пасьля падачы заяўкі;
    • што, калі не атрымаю фінансаваньне.
  • Калі магчыма, добразычліва просім не дасылаць нам пытаньне праз сацыяльныя сеткі — карыстаемся профілямі ў «Фэйсбуку» і «Ціўчыку», каб трымаць вас у курсе, але ня надта часта правяраем уваходныя.

Фінансаваньне датычных мерапрыемстваў аддзелаў

(Летась гэта называлася спадарожнымі мерапрыемствамі)

Аддзелы «Вікімэдыі» могуць скарыстаць сродкі ўжо атрыманыя праз Фонд агульнай падтрымкі (ФАП) Фундацыі «Вікімэдыя», каб правесьці датычнае «Вікіманіі» мерапрыемства на месцы, нават калі такое мерапрыемства спачатна не ўлучылі ў прапанову ФАП. Грантаатрымальнікі ФАПа маюць магчымасьць перанесьц сродкі ў сваім бюджэце пры патрэбе, а праз пагадненьне Фонду агульнай падтрымкі Фундацыяя толькі запытае, каб праграмныя службоўцы апавяшчаліся, калі такая розьніца перавышае 20 % ад спачатнай прапановы.

Заахвочваем усе аддзелы, зацікаўленыя ў правядзеньні датычнага «Вікіманіі» мерапрыемства, занесьці падрабязнасьці пра сваё мерапрыемства на падстаронку «Датычныя мерапрыемствы аддзелаў», каб такія аддзелы маглі ўзгадняць іх міжсобку дзеля заахвочваньня супрацы і сувязі між вікімэдыйцамі, а таксама каб лепш прасоўваць свае мерапрыемствы.

  • Аддзелы, што прагнуць прамой трансьляцыі на «Вікіманіі», маюць зьвязацца з працоўнай суполкай па праграме праз wikimania(_AT_)wikimedia.org, як толькі займеюць падрабязнасьці свайго мерапрыемства.
  • Асноўная дружына арганізатараў забясьпечыць тэхнічную падтрымку суполкам, што жадаюць наўпрост трансьляваць на «Вікіманіі».
  • Калі ласка, скарыстайце старонку гутарак, каб абмеркаваць думкі.

References